Лепельскому центру ремёсел исполнилось 30 лет

21

Лепельскі край славіцца даўняй багатай гісторыяй традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і зараз. зякуючы чаму гэтыя традыцыі захаваліся? Вядома, дзякуючы вялізнай працы людзей, не абыякавых да гісторыі і традыцый краю.

Калектыў такіх аднадумцаў, якія гатовы дзень і ноч напралёт сядзець за ткацкім, ганчарным ці іншым станком, працуе ў ДУК «Лепельскі цэнтр рамёстваў».

Цэнтр пачаў сваю працу 30 студзеня 1992 года — роўна 30 гадоў таму. Увесь гэты перыяд супрацоўнікі ўстановы збіраюць, захоўваюць і перадаюць веды і традыцыі народных рамёстваў маладому пакаленню.
Тут не проста займаюцца ганчарнай справай і пашывам традыцыйных касцюмаў, але і даюць магчымасць наведвальнікам сваімі рукамі выпрабаваць тэхналогіі рамёстваў пад чулым кіраўніцтвам настаўнікаў.

Акрамя гэтага, майстры могуць навучыць традыцыйнаму беларускаму рамяству: ткацтву, вышыўцы, разьбе па дрэве, саломапляценню, кераміцы, пашыву беларускага нацыянальнага касцюма і многаму іншаму.
Дзейнасць работнікаў цэнтра накіравана на адраджэнне і падтрымку традыцыйнага народнага мастацтва, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і дарослых, далучэнне да беларускай культуры і народнай творчасці.

Таксама ў цэнтры рамёстваў праводзяцца майстар-класы па розных відах рамёстваў, выставы майстроў і мастакоў, фотасесіі ў цикавым інтэр’еры і іншыя урачыстыя мерапрыемствы. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена пастаянная экспазіцыя калекцый ручнікоў, нацыянальнага касцюма, ткацтва і іншыя.

Майстры Цэнтра рамёстваў — пастаянныя ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскага свята-конкурсу «Вясновы букет», абласнога свята «Дажынкі» і іншых.

Пры цэнтры рамёстваў працуе салон-крама «Скарбонка», дзе можна набыць сувеніры ручной працы на свой густ. Асабліва любяць турысты наведаць салон-краму, каб дадому прывезці нешта незвычайнае і ўнікальнае. У цэнтры працуе згуртаваны калектыў аднадумцаў, майстроў з вялікай літары, людзей, якія заўсёды вырашаюць пастаўленыя задачы, развіваюць народнае мастацтва і перадаюць яго!

"Лепельский край"

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

vitprofkult@mail.ru

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.