На сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера меладрамы «Гісторыя кахання»

19

 ў мастацтве банальных сюжэтаў не бывае, але толькі ў тым выпадку, калі твор кранае сэрцы чытачоў ці гледачоў. Менавіта пра гэта думаеш, калі з задавальненнем глядзіш «Гісторыю кахання» — новы спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава. Глядзіш, ведаючы, чым скончыцца, але перажываеш так, як быццам для цябе ўсё ўпершыню.

У 1970 годзе Эрык Сігал напісаў аповесць з такой жа назвай, якая заваявала ўвесь свет. Здавалася б, просты меладраматычны сюжэт. Маладыя людзі — студэнты Джэніфер Кавілеры і Олівер Бэрэт — кахаюць адзін аднаго, ім бы радавацца жыццю, заваёўваць новыя вяршыні, але раптам падае ў бездань увесь свет: Джэніфер памірае ад анкалагічнага захворвання, а Олівер, які да апошняга імгнення не выпускаў рукі каханай са сваіх рук, падаўлены горам. Амерыка 1970­х, а ўслед за ёй і ўся планета абліліся слязьмі.

Магчыма, рэжысёр рызыкаваў, калі браўся за гэту паўвекавую «даўніну». Так, шчырыя пачуцці па­за часам, але як гэта паднесці сучаснаму гледачу? Юрый Пахомаў вядомы сваім талентам ставіць па­добраму простыя, выразныя гісторыі. Ён умее прымусіць гледачоў смяяцца ці плакаць. А што яшчэ трэба для таго, каб правесці цудоўны вечар у тэатры?

Знешнія дадзеныя і талент Аляксандра Казлова (у ролі Олівера) і Дар’і Французавай (у ролі Джэніфер) дазваляюць маладым коласаўцам данесці ўсе адценні сапраўднага кахання. На тое яна і меладрама, гэты несмяротны жанр, каб замілоўвацца парачкай закаханых, нібы назіраючы за іх шчасцем з боку. І супера­жываць, калі прыходзіць час вялікага гора.

Радуе той несумненны факт, што маладыя артысты складаюць выдатны ансамбль з масцітымі коласаўцамі. Як дакладна, зразумела перадаюць сэнсы бацькоўскіх забабонаў, але разам з тым і любові заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка і Галіна Букаціна (у ролі бацькі і маці Олівера). Як заўсёды бліскуча іграе заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Ліхачова (роля бездакорнай дырэктаркі каледжа).

Асабліва варта адзначыць работу Юрася Цвіркі. Яго Філ Кавілеры (бацька Джэніфер) зачароўвае жыццялюбствам, здаровым аптымізмам. Яму добра, калі дачка шчаслівая. І менавіта гэты персанаж у выкананні Юрася Цвіркі найлепш адлюстроўвае трагедыю бацькі, які страціў дачку.

Ідзіце ў Коласаўскі і глядзіце вечную «Гісторыю кахання». Яна вартая вашых перажыванняў.

"Витьбичи"

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

vitprofkult@mail.ru

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной