ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
28 сентября 2023 года

Наш выбар. Прыму ўдзел у рэферэндуме!

247

Святлана РАЙЧОНАК, інспектар па кадрах раённага Цэнтра культуры, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму:

— Час не стаіць на месцы, усё мяняецца, развіваецца, а таму ўдасканальвання патрабуе і палітычная сістэма нашай краіны. І менавіта ад Канстытуцыі, яе дапаўненняў і змяненняў залежыць будучае рэспублікі і ўсяго народа.

Мяне як работніка культуры ў першую чаргу хвалююць пытанні галіны, у якой я працую. Гэта і права кожнага на ўдзел у культурным жыцці, агульная даступнасць каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах, развіццё сеткі культурна-асветніцкіх устаноў. Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. Лічу, што абавязкам кожнага беларуса з’яўляецца праяўленне патрыятызму і захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым нашага народа.

Канстытуцыю сваёй краіны павінен ведаць кожны сумленны грамадзянін. Асабіста я у хуткім часе буду здаваць курсавы экзамен па Асноўнаму Закону Рэспублікі Беларусь у міжнародным універсітэце “МИТСО”.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК, "Кліч Радзімы"

НА ЗДЫМКУ: Святлана Райчонак

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

vitprofkult@mail.ru

Телефоны

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной