ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
03 октября 2023 года

Праект па вышыўцы “Культурная спадчына Беларусі” можна лічыць унікальным

158

Віцебскія майстрыхі па чарзе працягваюць вышываць карту Віцебскай вобласці ў межах Рэспублікінскага праекта “Культурная спадчына Беларусі”, ініцыятарам яго стаў Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Кожны рэгіён Беларусі мае свае адметнасці і Віцебшчына не выключэнне. Праект па вышыўцы “Культурная спадчына Беларусі” можна лічыць унікальным – з дапамогай яго ў гледача з’яўляецца магчымасць даведацца аб культурных і гістарычных каштоўнасцях нашага краю.

На вышытым палатне Віцебскай вобласці ўжо можна пабачыць вышыты традыцыйны тэкстыль нашага рэгіёна – Верхнядзвінскія і Шаркаўшчынскія посцілкі, накладаныя адзіяла Лепельшчыны, рушнікі ў тэхніцы традыцыйнага ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна, традыцыйнае адзенне; пабачыць “вырабы” ў тэхніках спіральнага саломапляцення, керамічныя спарышы, свістулькі, выцінанку.

У кожнай майстрыхі-вышывальшчыцы свой стыль и тэхніка, што бачна ўжо зараз і што паказвае багацце талентаў Віцебскай зямлі.

Ужо ў хуткім часе рукамі майстрыхі з Чашнікаў Аксаны Карабліной будуць створаны наступныя два вышытыя элементы нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Міёрскія валёнкі і Браслаўскія “берасцянікі”  вышываюцца ў тэхніцы “аднабаковай гладзі”.

“Складана тое, што керамічныя “берасцянікі” і валёнкі з лямцу трэба “намаляваць” шыўкамі з дапамогай нітак…” – хвалюецца Чашніцкая майстрыха, ‑ “Але мне вельмі прыемна, што мінавіта мне выпаў гонар прыняць удзел у дадзеным праекце”.

Таццяна Лапкова

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

vitprofkult@mail.ru

Телефоны

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной