ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
05 марта 2024 года

“Саламяны цуд”

329

Працягваецца работа над праектам па вышыўцы “Культурная спадчына Беларусі”, ініцыятарам якога з’яўляецца Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Зараз за крапатлівую працу па вышыўцы ўзялася Пагарэльская Алена Анатольеўна, кіраўнік народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Скарбонка” Бешанковіцкага Дома рамёстваў.

Алена – майстар па саломапляценні. Беларускія практыкі саломапляцення з’яўляюцца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, а ў 2023 годзе мастацтва апрацоўкі саломкі ўнесена ў спіс ЮНЭСКА. Працаваць з гэтым прыродным матэрыялам няпроста і дзецям, і майстрам. Для Алены Пагарэльскай любімымі вырабамі з расліннага золата за годы зносін з ім сталі дэкаратыўныя талеркі, скрыначкі з аплікацыямі, што з’яўляецца не зусім традыцыйным выкарыстанне саломкі. У выніку на яе вырабах расцвітаюць нябачанай прыгажосці кветкі і з’яўляюцца райскія птушкі.

Але даўняй любоўю майстра з’яўляецца вышыўка. Таму, хто будзе вышываць саламяныя вырабы нават і пытання не ўзнікла! Разам з майстрам вырашылі – на карце з’явяцца “саламяныя” конік, птушка і лялька.

У Алены Анатольеўны выпрацаваны свой стыль и тэхніка вышыўкі, што зараз можна пабачыць ў вышытым коніку і птушцы, якія ўжо з’явіліся на палатне.

 

      

Таццяна Анатольеўна Лапкова, вядучы метадыст ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

Читайте также:

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

vitprofkult@mail.ru

Телефоны

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной