ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
21 февраля 2024 года

«СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-26»

246

Традыцыйна ў Віцебску праходзіць гарадскі конкурс «СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР». Сёлета - у 26-ы раз.

17 і 18 красавіка на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца заключны этап конкурсу. Віцебскія аматарскія школьныя тэатры і тэатры ўстаноў дадатковай адукацыі, адабраныя на раённых адборачных этапах, пакажуць лепшыя здабыткі ў акцёрскім, рэжысёрскім і сцэнаграфічным майстэрстве.

Сёлета, 17 красавіка, можна будзе ўбачыць спектаклі ў выкананні юных акцёраў
- гімназіі №4 («Паўлінка» Я.Купалы)
- гімназіі №2 («Хоба» В.Маслюка)
- СШ №7 («Яблыня і чалавек». Аўтарскі спектакль У.Цвікі)
- Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - тэатр «Арлекін» («Аватары» У.Альхоўскай)
- Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - узорны тэатральны калектыў «Прэм’ера» («Апошні сняданак» К.Чэкатоўскай)
- гімназіі №1 («Блог» У.Альхоўскай)
- Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - тэатр «Эцюд» («Маці, не бядуй…» І.Іва)
- СШ №28 («Бракаваная» Т.Леаненкавай)
- СШ №40 («У лясным гушчары» Ф.Аляхновіча)
- СШ №24 («Янук, рыцар Мятлушкі» Л.Рублеўскай)
- гімназіі №8 («Чмо плюшавае..?» У.Цвікі)
- СШ №12 («Зязюля» І.Іва)

У другі дзень, 18 красавіка, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу. А таксама паказы ў межах праграмы гасцей:
- Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - тэатральны калектыў «Тэатр цудаў» («Дзіўныя людзі» І.Іва)
- Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў («Моцнае пачуццё» І.Ільфа і Я.Пятрова паводле п’есы А.Чэхава «Вяселле»)
 
Уваход вольны!
 
Да прафесійнай сцэны калектывам дапамагаюць адаптавацца рэжысёр конкурсу, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў і мастак конкурсу, галоўны мастак тэатра Святлана Макаранка.

Традыцыйна арганізатары конкурсу - аддзел па адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта і, вядома, Коласаўскі тэатр.

kolastheatre.by

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

vitprofkult@mail.ru

Телефоны

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной