ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

Шлях даўжынёю ў 95 гадоў. У Віцебску адбыліся ўрачыстасці і прэм’ера спектакля “Ціль” з нагоды юбілею Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

446

Менавіта 21 лістапада споўнілася 95 гадоў з дня ўтварэння Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Беларускі Драматычны тэатр Другі БДТ-2 быў адкрыты ў Віцебску ў 1926 годзе на базе беларускай драматычнай студыі, якая з 1921 па 1926 год існавала пры МХАТ ім. М. Горкага.

Тэатр імя Якуба Коласа - адзіны нацыянальны калектыў у Беларусі, які працуе ў абласным цэнтры. Яго роля ў эстэтычным і грамадзянскім выхаванні жыхароў рэгіёну неацэнная. Пастаноўкі тэатра карыстаюцца нязменным поспехам у мясцовай публікі, а таксама гасцей Віцебска. Пры гэтым віцебскі тэатр добра вядомы і за мяжой.

Павіншаваць калектыў тэатра сабраліся шматлікія госці: міністар культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаунікі культурных устаноў Віцебска і іншых рэгіёнаў.

Прывітальны адрас ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зачытаў Анатоль Маркевіч.

"Благодаря талантливым, преданным своему призванию и увлеченным любимым делом сотрудникам театр завоевал большую и благодарную аудиторию поклонников, обрел признание профессионалов", - говорится в поздравлении.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што тэатр і ў далейшым будзе прадаўжаць лепшыя культурныя традыцыі, садзейнічаць выхаванню ў гледачоў высокіх духоўных якасцей і патрыятызму. Прэзідэнт пажадаў калектыву тэатра вялікіх прэм'ер, невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і добрага настрою.

Да шчырых віншаванняў далучылася і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму Алена Сабірава. Яна адзначыла, што дасягнутыя установай поспехі існуюць дзякуючы калектыву і тым традыцыям, якія склаліся у тэатры. Алена Аляксандраўна пажадала калектыву творчых поспехаў і ўдзячных гледачоў, а таксама ўручыла Ганаровыя граматы і падарункі.

Акрамя віншаванняў і слоў удзячнасці, супрацоўнікі тэатра атрымалі шматлікія ўзнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласнога выканаўчага камітэта і многія іншыя.

Не абыйшлося на гэтай вечарыне і без прыемных сюрпрызаў: да юбілею коласаўцы падрыхтавалі спектакль “Ціль”, дзе ў цэнтры п’есы Рыгора Горына  звычайны просты чалавек, які становіцца здольным згуртаваць вакол сябе людзей. Увасобіў гэты вобраз артыст, вядучы майстар сцэны Яўген Бераснеў (дарэчы, Яўген актыўны удзельнік прафсаюзнага жыцця, член прафкама тэатра – аўт.).

Пасля спектакля святочную атмасферу дапоўнілі яркія тэатральныя і вакальныя нумары заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага тэатра “Лялька”, Віцебскай абласной філармоніі і заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі Цэнтра культуры “Віцебск”.

 

 

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

vitprofkult@mail.ru

Телефоны

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной