Шыўкі Спадчыны
Майстрых-вышывальшчыц Беларусі з’яднаў унікальны Рэспублікінскі праект “Культурная спадчына Беларусі”. Асноўная яго мэта – гэта ўмацаванне адзінства народа, развіццё інтарэса і пазітыўнага стаўлення да гісторыі і культурнай спадчыны Рэспублікі Белаусь.
Работа над праектам распачалася ў другой палове 2022 года, ініцыятарам яго стаў Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ідэя праекта засноўваецца на стварэнні вышытых фрагментаў ‑ карт абласцей Рэспублікі, якія пазней будуць сшыты і створаць адзінае цэлае – вышытае палатно памерам 3 х 2,5 метра. Гэта сваеабразны расказ майстрых аб Радзіме, выкананы з дапамогай рознакаляровых шыўкоў. Карта краіны ўключае у сябе асноўныя сімвалы культурный спадчыны кожнага рэгіёна кожнай вобласці.
Эскіз Віцебскай вобласці быў распрацаваны ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці".Распрацоўка выявы вялася паэтапна і вельмі актыўна. Унасіліся шматлікія прапановы на конт таго, што будзе адлюстравана як асаблівасць кожнага раёна. Нарэшце вызначылі спіс аб’ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, які з’яўляецца гісторыка-культурнай спадчынай рэгіёна.
Было вырашана, што гледачы пабачаць гарадскую ратушу ў Віцебску, Сафійскі сабор у Полацку, даведаюцца як выглядае ажурнае ткацтва Гарадокскага раёна, накладаныя адзіяла Лепеля, Верхнядзінскія посцілкі і традыцыйныя маляваныя дываны; адчуюць водар жытняга хлеба са смакам традыцыйнага Глыбоцкага маслянага барана…
Віцебскія майстрыхі вышываюць сваё палатно па чарзе. Стартавым раёнам стаў Сенненскі. Першай да карты Віцебскай вобласці “прыклала” сваю руку Вольга Квашко, загадчык Сенненскага Дома рамёстваў.
Мінавіта ёй і былі зроблены першыя “выцінаныя” шыўкі…Далей былі Аршанскі, Гарадоцкі, Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі раёны. Зараз працу над сваім кавалачкам Радзімы распачала Аксана Карабліна, майстар з Чашніччыны.
Прэзентацыя вялікай калектыўнай работы адбудзецца ў межах святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г. Мінск.
Вядучы метадыст ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”
Лапкова Таццяна Анатольеўна