Старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава павіншавала калектыў газеты "Герой працы" з нагоды юбілею

25

Днём нараджэння шумілінскай раёнкі лічыцца 24 студзеня 1932 года, калі выйшаў першы нумар газеты Сіроцінскага раёна «Ленінскі шлях».

За сваю гісторыю газета некалькі разоў мяняла назвы: «Ленінскі шлях», «Сталінскі сцяг», «Запаветы Ільіча», «Герой працы». За 90 год пабачыла свет ужо амаль 10 тысяч нумароў выдання. За гэты час над стварэннем газеты працавалі сотні людзей: рэдактары, карэспандэнты, адказныя сакратары, фатакоры… Сёння над стварэннем раённай газеты працуюць 11 чалавек – дружная каманда, якая жыве сваёй справай, роднай газетай…

Прыемна, што зала была запоўнена, а значыць, у журналістаў раёнкі шмат сапраўдных сяброў, якія прыйшлі раздзяліць радасць падзеі разам з калектывам рэдакцыі. Прыйшлі на свята ветэраны працы, былыя работнікі рэдакцыі газеты: Мікалай Мароз, Ларыса Дамарацкая, Вольга Мацюшкова, Галіна Шылко, Валянціна Шнявіна.

Выказалі шматлікія словы віншаванняў і добрых пажаданняў, а таксама ўручылі ўзнагароды работнікам рэдакцыі старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Мазанкоў і многія іншыя.

Сучасная газета «Герой працы» мае сайт, групы ў сацыяльных сетках, што дазваляе землякам, якія жывуць за межамі раёна, і тым, каму зручней віртуальная прастора, быць у курсе мясцовых падзей. Многае змянілася за гады існавання газеты. Але засталося галоўнае – газета заўсёды была блізкая да жыхароў раёна.  «Герой працы» – гэта гісторыя нашага раёна ў газетных радках. З яе старонак чытачы даведваліся, як сеюць, будуюць, навучаюць, лечаць, выхоўваюць, займаюцца дабрачыннымі справамі, заваёўваюць спартыўныя вяршыні.

"Герой працы"

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

vitprofkult@mail.ru

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.