У Віцебскай вобласці працягваецца работа па рэалізацыі Рэспублікінскага праекта “Культурная спадчына Беларусі”.
Майстрыхі-вышывальшчыцы Глыбоцкага раёна далучыліся да эстафеты па стварэнню вышытай карты Беларусі. Таццяна Карнеева і Валянціна Логвін працуюць у Глыбоцкім гарадскім Доме рамёстваў ужо шмат гадоў і не ўяўляюць сваё жыццё без творчасці.
Глыбоччына вядома сваімі адметнымі традыцыямі, у тым ліку і шыкоўнымі маляванымі
дыванамі.
“Маляванка” ‑ унікальная беларуская традыцыя з ХХ стагоддзя, мастацтва стварэння якой, дарэчы, у 2016 годзе было ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Таму было вырашана, што на карце абавязкова павінна быць вышыта маляванка!
“Дадзены праект дазваляе паказаць здольнасці майстра, які часцінку сваёй душы ўкладае ў вышыты ім элемент. Выкарыстоўваючы словы глыбачанкі Алены Хайноўскай, пра вышыўку скажу так:
…без вышыўкі тканіна гэта проста палатно,
Вышываем гладдзю – кветкі
У раз складаецца букет!
Пачынаем крыжам – клеткі
Пакідаюць узораў след!
За іголкай нітка ўецца
Каляроваю ракой –
Да шыўка шывок кладзецца
У малюнак толькі твой!” – кажа вышывальшчыца Таццяна Карнеева.
Як расказваюць самі майстрыхі, працуюць яны з вялікім натхненнем, таму што ім даверылі такую адказную і важлівую працу – вышываць карту сваёй Радзімы!
Таццяна Карнеева