У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці працуе літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Легенды, паданні і казкі ў маляваных дыванах Віцебскага Паазер’я”,

У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці працуе літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Легенды, паданні і казкі ў маляваных дыванах Віцебскага Паазер’я”, падрыхтаваная Віцебскім АМЦНТ сумесна з установай ”Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (г.Мінск) у межах музейнага праекта “Рэгіёны”.
Экспазіцыя прадстаўляе калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці.
У лютым бягучага года дадзеная выстава экспанавалася ў Мінску, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры; у жніўні – ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі г.Дуброўна.
Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Маляваныя дываны ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.