ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
15 апреля 2024 года

ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ ЗАПРАШАЕ НА ВЫСТАВУ РУЧНІКОЎ І ПОСЦІЛАК «МАТУЛІНЫ КРОСНЫ»

64

23 лютага 2024 года а 16 гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыццё выставы ручнікоў і посцілак «Матуліны кросны» з музейных фондаў.

Выстава «Матуліны кросны» прэзентуе калекцыю ручнікоў і пакрываў (посцілак) гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер'я, а таксама абрусаў, спальных прылад, прадметаў адзення, вырабленых уручную на ткацкіх станках (больш за 200 прадметаў).

Яркім дапаўненем выставы з’яўляюцца сельскагаспадарчыяя прылады працы для апрацоўкі ільну, вырабу тканіны, а таксама элементы інтэр’ера сялянскай хаты і фотаздымкі другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзяў, якія ілюструюць сялянскую працу і побыт.

Калекцыя Віцебскага абласнога краязнаўчага музея прадстаўляе асноўныя тыпы ручнікоў Віцебшчыны: полацкія, віцебскія, усходне-віцебскія, стараверскія, ручнікі пагранічных з Падняпроўем і Паняманнем раёнаў, пазарэгіянальныя ручнікі.

Матэрыялы выставы адлюстроўваюць тэхналогіі вырабу прадметаў, а таксама знаёмяць з тэхнікамі і арнаментамі, рэгіянальнымі адрозненнямі, выкарыстаннем ручнікоў і посцілак у побыце. 

На выставе таксама можна пазнаёміцца з традыцыйнымі строямі народнага адзення Паазер'я. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы народнага касцюма з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музейнага комплекса гісторыі і культуры Аршаншчыны, Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, Лепельскага раённага краязнаўчага музея, Лепельскага Цэнтра рамёстваў.

Падчас адкрыцця выставы выкладчыкі і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа прадэманструюць працэс ткацтва на сучасных кроснах, а госці музея атрымаюць унікальную магчымасць далучыцца да стварэння ручнога вырабу тканіны.

Выстава будзе працаваць да 31 мая 2024 года.

Кантакты: 66-05-87, +375 29 210 22 61

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

vitprofkult@mail.ru

Телефоны

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной