ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
07 мая 2024 года

Уладзімір Пярцоў павіншаваў работнікаў сферы культуры з прафесійным святам

139

Напярэдадні Дня работнікаў культуры, які будзе адзначацца ў Беларусі 8 кастрычніка, а таксама 70-годдзя Міністэрства культуры, Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў усіх работнікаў сферы з прафесійным святам.

«Ад імя калектыву Міністэрства інфармацыі і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас і ўсіх работнікаў сферы культуры з прафесійным святам!Сваёй творчай працай мастакі і артысты, музыканты і спевакі, работнікі тэатраў, музеяў, бібліятэк і кінамастацтва ствараюць належныя ўмовы для далейшага росквіту самабытнай, яркай і непаўторнай беларускай культуры. Дзякуючы ім Беларусь вядома ў свеце як краіна, якая валодае велізарным культурным патэнцыялам.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю супрацоўнікам міністэрства, усім работнікам сферы культуры новых творчых здзяйсненняў, якія будуць садзейнічаць умацаванню нашай роднай Беларусі.

Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту Вам і Вашым блізкім!

З павагай,  Уладзімір Пярцоў»

Наши контакты

Наш адрес

210015, Республика Беларусь, г.Витебск, Ул.Калинина, 4

vitprofkult@mail.ru

Телефоны

8 (0212) 26-29-22 (тел./факс)

Время работы

Пн-пт: 08.30 - 17.00

Сб-вс: выходной